Без рубрики

Кунцэвіч: назіраецца актыўны пераход традыцыйных СМІ ў лічбавы фармат


Фота з архіва

22 кастрычніка, Мінск . Першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч выступіў перад слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры ВНУ.

“Дзяржаўная інфармацыйная палітыка знаходзіцца ў стадыі пошуку новых форм, метадаў і тэхналогій дзяржаўнага кіравання, якія будуць эфектыўнымі ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага грамадства, што характарызуецца бурным развіццём інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Сёння назіраецца актыўны пераход традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі ў лічбавы фармат”, – сказаў Андрэй Кунцэвіч.

Ён звярнуў увагу на інфармацыйнае поле Беларусі: у 2020 годзе найбольш запатрабаванымі каналамі атрымання інфармацыі сталі электронныя СМІ. “Трансфармацыя соцыума ў інфармацыйнае грамадства параджае новыя рызыкі, якія закранаюць непасрэдна пытанні нацыянальнай бяспекі, у тым ліку пытанні ўзроўню абароненасці інфармацыйнай прасторы. Базавы дакумент, што на канцэптуальным узроўні вызначае стратэгію прыняцця рашэнняў па гэтай тэматыцы, – канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Таксама важным дакументам з’яўляецца закон “Аб сродках масавай інфармацыі”, у які ў гэтым годзе былі ўнесены змяненні. Напрыклад, выпадкі абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсаў і спынення выпуску СМІ рэгулююцца прыняццем Міжведамаснай камісіяй па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Савеце бяспекі рашэння аб наяўнасці інфармацыйных паведамленняў, распаўсюджванне якіх можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам, выпуск СМІ можа быць спынены рашэннем Міністэрства інфармацыі (у выпадку вынясення двух і больш пісьмовых папярэджанняў) і іншыя”, – расказаў першы намеснік міністра.

Акрамя таго, перад слухачамі выступіў дырэктар – галоўны рэдактар выдавецкага дома “Звязда” Аляксандр Карлюкевіч, які разгледзеў ролю СМІ ў грамадска-палітычных працэсах. Ён расказаў аб дзейнасці ўстановы, падрабязна спыніўшыся на выданнях, што выпускае выдавецкі дом. “Не варта пераконваць саміх сябе, што будучыня за друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі, паколькі статыстыка паказвае, што кожны год у Беларусі прыблізна на 10 працэнтаў падаюць тыражы. Аднак варта звярнуць увагу, што разам з друкаванымі версіямі выдавецтвы развіваюць электронныя версіі выданняў. Нягледзячы на аператыўнасць электронных медыя, ёсць праблема, якая датычыцца зместу прадстаўляемай інфармацыі, калі некалькі рэсурсаў публікуюць аднолькавыя па характары і арыгінальнасці навіны”, – падкрэсліў ён.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть