Без рубрики

Кубракоў: сітуацыя з бежанцамі на тэрыторыі Беларусі пад кантролем


Фота з архіва

4 кастрычніка, Мінск . Сітуацыя з бежанцамі на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца пад кантролем. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання,

Міністр прадставіў у Авальнай зале законапраект “Аб прыпыненні дзеяння пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, што знаходзяцца без дазволу”.

“Хачу сказаць, што сітуацыя з бежанцамі на тэрыторыі рэспублікі знаходзіцца пад кантролем. Ніякіх праблемных пытанняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь няма. На розных Telegram-каналах з’яўляецца інфармацыя аб тым, што праходзяць групы баевікоў, так званых нелегальных мігрантаў і гэтак далей. Тут вам хачу сказаць як міністр унутраных спраў, што праваахоўнікамі поўнасцю сітуацыя кантралюецца”, – сказаў Іван Кубракоў.

Паводле яго слоў, па дапамогу звярнуліся 368 бежанцаў. “Дапамога ім з боку дзяржавы аказваецца абсалютна ўсім, – адзначыў міністр. – 56 грамадзян, якія не мелі магчымасці размясціцца недзе ў гасцініцах, забяспечыць сябе жыллём, звярнуліся да нас. На сённяшні дзень створаны спецыяльныя пункты аказання дапамогі бежанцам – гэта на тэрыторыі Віцебскай і Гомельскай абласцей, дзе ім аказваецца ўся неабходная як матэрыяльная, так і псіхалагічная дапамога. І ў гэтым пытанні, я яшчэ раз паўтаруся, ніякай праблемы няма”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть