Без рубрики

Куба дзякуе дзяржавам ЕАЭС за падтрымку ў процідзеянні злачыннай палітыцы ЗША

15 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель падзякаваў дзяржавам Еўразійскага эканамічнага саюза за падтрымку ў процідзеянні злачыннай палітыцы ЗША ў адносінах да гэтай краіны. Адпаведныя заявы ён зрабіў 14 кастрычніка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, які праходзіў у рэжыме відэаканферэнцыі. Куба ўдзельнічала ў мерапрыемстве ў якасці краіны-наглядальніка,

Мігель Дыяс-Канель падкрэсліў, што Куба будзе нязменна паважаць статус наглядальніка ў ЕАЭС, які дае выключную магчымасць для пашырэння традыцыйных гістарычных сувязей дружбы і супрацоўніцтва. “Хачу асабліва адзначыць работу беларускага боку па арганізацыі нашай сустрэчы, а таксама дзейнасць Еўразійскай эканамічнай камісіі і старшыні яе калегіі Міхаіла Мясніковіча”, – сказаў ён.

“Мы, прысутныя тут, знаходзімся ў той ці іншай ступені ў складанай глабальнай абстаноўцы пад уздзеяннем шматсферных крызісаў, якія абвастраюцца або спараджаюцца пандэміяй COVID-19. І ў шэрагу выпадкаў пад дзеяннем аднабаковых прымусовых мер, якія прымяняюць інтэрвенцыянісцкія ўрады з магутнай эканомікай”, – канстатаваў кубінскі лідар.

У такіх умовах, падкрэсліў ён, супрацоўніцтва, салідарнасць і інтэграцыя, якія павінны быць натуральнымі формамі адносін паміж краінамі, становяцца неабходнымі, не церпяць адкладу і выступаюць у якасці практычна адзінага спосабу, які гарантуе ўстойлівае развіццё эканомік краін.

Мігель Дыяс-Канель звярнуў увагу, што ў яго краіне ўплыў пандэміі пагаршаецца наўмысным і неправамерным узмацненнем эканамічнай, гандлёвай і фінансавай блакады, уведзенай больш за 60 гадоў таму ўрадам ЗША. “Карыстаюся выпадкам, каб зноў падзякаваць дзяржавам – членам саюза за падтрымку ў барацьбе за тое, каб пакласці канец гэтай злачыннай палітыцы ў адносінах да Кубы”, – заявіў ён.

Прэзідэнт Кубы выказаў зацікаўленасць у далейшым развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з дзяржавамі саюза, заявіў аб гатоўнасці дзяліцца вынікамі ў сферы аховы здароўя і біятэхналогій.

У ліку прыярытэтных напрамкаў для Кубы – сфера турызму, на якую ў першую чаргу паўплывала пандэмія. Мігель Дыяс-Канель заявіў аб гатоўнасці стварыць спрыяльныя і прывабныя ўмовы для турыстаў з краін ЕАЭС. “З 15 лістапада, калі будзе вакцынавана больш за 90 працэнтаў кубінскага насельніцтва, нашы граніцы стануць паступова адкрывацца. Таксама будуць аслаблены санітарна-гігіенічныя пратаколы для пасажыраў. У іх не будуць патрабаваць прад’яўлення выніку ПЛР, прызнаецца сертыфікат аб вакцынацыі. Мы загадзя вітаем нашых гасцей”, – сказаў кубінскі лідар.

Яшчэ адно актуальнае пытанне, аб якім ён згадаў у выступленні, – вытворчасць прадуктаў харчавання ў аб’ёме, дастатковым для забеспячэння харчовага суверэнітэту краіны.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть