Без рубрики

Краіны ЕАЭС вызначаць балансы попыту на авіятэхніку, будуць развіваць кааперацыю ў авіябудаванні


Фота ЕЭК

23 верасня, Масква /Эдуард Півавар . Праект плана мерапрыемстваў (дарожнай карты) па пашырэнні прамысловага супрацоўніцтва ў галіне грамадзянскага авіябудавання адобраны на пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта па прамысловасці Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

“Дзяржавы еўразійскай “пяцёркі” будуць разам выпрацоўваць прапановы па забяспечанасці краін ЕАЭС авіяцыйнай тэхнікай на аснове прагнозных балансаў попыту і прапанавання ў разрэзе тыпаў самалётаў, абменьвацца інфармацыяй аб патрэбнасцях і праблемах у вытворчасці камплектуючых у сферы авіябудавання, у тым ліку ў мэтах імпартазамяшчэння ў высокатэхналагічнай прамысловасці. Таксама краіны сфарміруюць еўразійскую тэхналагічную платформу ў галіне грамадзянскага авіябудавання”, – пракаменціравалі ў ЕЭК асноўныя палажэнні дакумента.

“Усе нашы краіны разумеюць важнасць узмацнення супрацоўніцтва ў галіне грамадзянскага авіябудавання, таму і пацвердзілі сваю гатоўнасць прадаўжаць работу ў гэтай сферы, – адзначыў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артак Камалян. – Кааперацыйнае супрацоўніцтва ў авіябудаванні для дзяржаў ЕАЭС – безумоўны прыярытэт. І размова тут не толькі аб прамых эканамічных выгадах для ўсіх удзельнікаў прамысловых ланцужкоў. Гэтай работай мы яшчэ больш аб’ядноўваем нашы дзяржавы, максімальна задзейнічаючы іх навукова-тэхнічны патэнцыял”.

Кансультатыўны камітэт адобрыў таксама праекты планаў мерапрыемстваў па рэалізацыі асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва да 2025 года і павышэнні ўзроўню забяспечанасці краін ЕАЭС стратэгічна важнымі лекавымі прэпаратамі і фармацэўтычнымі субстанцыямі для медыцынскага прымянення, вытворчасць якіх павінна быць забяспечана ў ЕАЭС. Акрамя таго, разгледжаны парадак фарміравання параўнальнага рэйтынгу экспартных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў дзяржавах саюза ў адносінах да ювелірнай прадукцыі, каштоўных металаў і камянёў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть