Без рубрики
КНДР заявіла аб выпрабаванні новай зенітнай ракеты
Фота Reuters
1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. КНДР заявіла аб правядзенні 30 верасня выпрабавальнага пуску новай зенітнай ракеты. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на цэнтральную радыёстанцыю народнай рэспублікі “Голас Карэі”.
Паводле яе даных, запуск быў праведзены з мэтай пацвердзіць практычнасць работы пускавой устаноўкі, радыёлакатара і праверыць баявыя характарыстыкі ракеты, распрацаванай Акадэміяй ваенных навук КНДР.
У ходзе выпрабаванняў былі пацверджаны павелічэнне дакладнасці навядзення ракеты, скорасці рэакцыі і далёкасці паражэння цэлі за кошт укаранення новых тэхналогій.-0-