Без рубрики
Кастынг у новую трупу Купалаўскага тэатра пройдзе 7 кастрычніка
Фота з архіва
22 верасня, Мінск . У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы прадаўжаецца кастынг па фарміраванні трупы, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.
7 кастрычніка ў 11.00 адбудзецца кастынг артыстаў. Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца жадаючыя ва ўзросце ад 21 да 70 гадоў.
“Калі вы таленавітыя і гарыце жаданнем працаваць на галоўнай драматычнай сцэне нашай краіны – прыходзьце. Мы будзем рады бачыць вас у нашым дружным калектыве. Чакаем вас”, – падкрэслілі ў тэатры.
Заяўкі з рэзюмэ прымаюцца да 6 кастрычніка на пошту info@kupalauski.by.