Без рубрики

Карпенка: студэнт павінен быць актыўным удзельнікам адукацыйнага працэсу


Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск . Студэнт павінен быць актыўным удзельнікам адукацыйнага працэсу. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас сустрэчы з першакурснікамі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта,

“У Міністэрства адукацыі склалася ўстойлівая практыка сустракацца са студэнтамі розных ВНУ, факультэтаў, розных курсаў. Сёння мы разглядаем студэнта як актыўнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу. Без гэтага немагчыма падрыхтаваць якасныя кадры. Такія сустрэчы вельмі важныя з пункту гледжання атрымання зваротнай сувязі, атрымання з першых вуснаў інфармацыі, якія ёсць праблемы і пытанні, што вас хвалюе. Тым больш што БДТУ пастаянна працуе над удасканаленнем сістэмы падрыхтоўкі кадраў, зместу адукацыі – гэта новыя планы, праграмы, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, розныя формы і тэхналогіі навучання. Без кантакту са студэнтам, дакладнага аразумення, як адукацыйны працэс праходзіць у аўдыторыі або па-за ёй, мы не можам выбудаваць аптымальную мадэль падрыхтоўкі спецыяліста”, – сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, прадаўжаецца работа над актыўным развіццём сістэмы адукацыі. “Прайшоў Усебеларускі народны сход, дзе мы падвялі вынікі пяцігодкі, намецілі планы на будучыню. Адзін з галоўных пасылаў УНС – далейшае развіццё чалавечага патэнцыялу. Для нашай краіны, у якой няма багатых прыродных рэсурсаў, гэта галоўны рэсурс і база для ўстойлівага росту і развіцця эканомікі. А гэта ўсё пытанні дабрабыту людзей, – дадаў міністр. – Сёння з вамі хацелася б пагаварыць аб перспектывах развіцця сістэмы адукацыі. Зусім нядаўна мы абмяркоўвалі гэту тэму на Рэспубліканскім педагагічным савеце, дзе адобрылі падрыхтаваную новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі. Гэта галоўны заканадаўчы дакумент, які ахоплівае ўсе ўзроўні адукацыі. Мы таксама адобрылі канцэпцыю развіцця сістэмы адукацыі да 2030 года. Гэтымі днямі адбылася нарада ў кіраўніка дзяржавы, дзе мы яшчэ раз вярнуліся да тэмы кодэкса і правіл прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У бліжэйшы час кодэкс будзе разглядацца Палатай прадстаўнікоў ужо ў другім чытанні, а потым пройдзе працэдуру зацвярджэння ў Савеце Рэспублікі. Пасля падпісання кіраўніком дзяржавы ён уступіць у сілу”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть