Без рубрики

Канцэртам “Апафеоз труб” адкрыецца новы сезон праекта “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”


Фота з архіва

5 кастрычніка, Мінск . Канцэртам “Апафеоз труб” адкрыецца новы сезон “Шэдэўраў сусветнага арганнага мастацтва” 19 кастрычніка ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Публіка пачуе творы Іагана Баха, Жана-Філіпа Рамо, Луі Клерамбо, Генры Персела, Георга Гендэля, Фелікса Мендэльсона, Чарльза Айвза. Музычныя кампазіцыі прагучаць у выкананні заслужанай артысткі Расіі Людмілы Голуб. “Яна выдатная арганістка, якая валодае тайнамі, скрытымі ў гэтым інструменце, што бярэ пачатак яшчэ ў глыбіні стагоддзяў”, – сказаў пра майстэрства выканаўцы знакаміты дырыжор Яўген Святланаў.

“Арган з’яўляецца агульнапрызнаным каралём музычных інструментаў, а арган мінскай філармоніі – яшчэ і самым маштабным прадстаўніком свайго сямейства ў Беларусі. У гэты вечар тысячы труб адгукнуцца мноствам галасоў у вельмі шырокай палітры арганнай музыкі XVII-XX стагоддзяў”, – расказалі арганізатары.

Міжнародны канцэртны праект “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва” ўжо 15 гадоў з поспехам праходзіць у Белдзяржфілармоніі. Яго арганізатар і нязменны вядучы – музыказнавец Вольга Савіцкая.

Людміла Голуб скончыла Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П.І. Чайкоўскага па спецыяльнасцях фартэпіяна, орган і клавесін у класе прафесара Леаніда Ройзмана. Яна выступала ў Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Іспаніі, Фінляндыі, Польшчы, ЗША, у тым ліку і ў знакамітых храмах Еўропы: саборы Святога Паўла ў Лондане, царкве святой Марыі Магдаліны ў Парыжы і саборы Парыжскай Божай Маці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть