Ілья Івашка выйшаў у 1/4 фіналу парнага разраду Кубка Крамля
Ілья Івашка. Фота Беларускай тэніснай федэрацыі
18 кастрычніка, Мінск . Беларускі тэнісіст Ілья Івашка пераможна пачаў выступленне ў розыгрышы Кубка Крамля ў Маскве,
Сёння ў матчы 1/8 фіналу парнага разраду Івашка і іспанскі тэнісіст Педра Марцінес перайгралі аргенцінска-сербскі тандэм Гвіда Пелья / Ласла Дзьерэ – 7:5, 6:7 (2:7), 10:6. Заўтра ў першым раўндзе адзіночнага разраду Ілья Івашка, якая займае 43-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустрэнецца з расійскім тэнісістам Яўгенам Данскім, у якога 149-я пазіцыя. Таксама заўтра яшчэ адзін беларус Ягор Герасімаў (109-ы нумар рэйтынгу АТР), які прабіўся ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, у 1/16 фіналу згуляе з сербам Міямірам Кецманавічам (71). Пераможца іх паядынку сустрэнецца ў 1/8 фіналу з расійскім тэнісістам Асланам Карацавым (22).
У спаборніцтвах жанчын другая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка пачне выступленне з другога раўнда. Там яе саперніцай будзе аўстралійка Айла Тамлянавіч (43), якая абыграла ў 1/16 фіналу расіянку Людмілу Самсонаву (42) – 6:2, 6:4. У стартавай сустрэчы парнага разраду беларускія тэнісісткі Вера Лапко і Лідзія Марозава будуць сапернічаць з латвійска-чэшскім дуэтам Алена Астапенка / Кацярына Сінякова.
У гэтым годзе агульны прызавы фонд Кубка Крамля складае $1,345 млн, турнір завершыцца 24 кастрычніка. У 2010 годзе яго пераможцай стала беларуска Вікторыя Азаранка, а ў 2009 годзе ў фінале гуляла Вольга Гаварцова. У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны пяць разоў станавіўся чэмпіёнам з рознымі партнёрамі. У спаборніцтвах жаночых дуэтаў Кубак Крамля двойчы выйгравала беларуская тэнісістка Наталля Зверава.