Гігін на тэлеканале “Расія”: “Комсомольская правда в Беларуси” зусім не была прарасійскай газетай
Вадзім Гігін. Фота з архіва
7 кастрычніка, Мінск . “Комсомольская правда в Беларуси” зусім не была прарасійскай газетай. Аб гэтым у эфіры тэлеканала “Расія” заявіў кіраўнік беларускага таварыства “Веды” палітолаг Вадзім Гігін, .
“На працягу многіх гадоў “Комсомольская правда в Беларуси” (як кажуць, франшыза, каб аддзяліць яе ад асноўнай “Комсомольской правды”) зусім не была прарасійскай газетай. Гэта быў флагман, ідэалагічны лінкар антырасійскай прапаганды. Менавіта на старонках гэтай газеты выходзілі матэрыялы, у якіх расказвалася, што генералісімус Сувораў быў заваёўнікам Беларусі. Менавіта на старонках гэтай газеты ўсхваляліся дзеячы польскага паўстання 1863 года. І сцвярджалася, што яны беларускія нацыянальныя героі. Менавіта гэта газета разам з tut.by ўтварыла адзіны ідэалагічны холдынг, які рухаў тэму стагоддзя БНР у 2018 годзе”, – сказаў Вадзім Гігін.
Эксперт падкрэсліў, усё гэта рабіла “Комсомольская правда в Беларуси”. “І тое, што яны праявілі сябе такім чынам, інакш кажучы, сталі бшбшнікамі, значная частка гэтай рэдакцыі – нікога не здзівіла. Але якая была рэакцыя? Я ў тым ліку ўдзельнічаў у шэрагу перагавораў: фармальных, нефармальных. І шмат аб гэтым гаварылі анлайн, афлайн. Ніхто не патрабаваў стэрыльнасці ад “Камсамолкі”. І ўжо тым больш ніхто ад яе не патрабаваў сервільнасці, – дадаў ён. – У нас ёсць яшчэ адзін сродак масавай інфармацыі – “Спутник”. Там таксама была крызісная сітуацыя. Некаторыя супрацоўнікі са “Спутника” перайшлі на “Радыё Свабода”, між іншым. І калі здарыўся гэты выпадак, што ўскалыхнуў усю Беларусь. На самай справе вы бачылі, як Беларусь развітвалася з нашым героем – з афіцэрам Камітэта дзяржбяспекі. Не толькі сілавікі. Людзі самі яшчэ ўначы паехалі ставіць свечкі, ускладаць кветкі. Гэта сапраўды было ў значнай ступені ўсенароднае развітанне. У нас з’явіўся новы герой. І любое грамадства ў гэтай сітуацыі, ці гэта амерыканскае, расійскае, ізраільскае або беларускае, будзе рэагаваць такім чынам”.