“Гэта “ігілаўскія” ячэйкі, у іх прамыя кантакты з ФБР”. Лукашэнка расказаў праўду пра “Рабочы рух” | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА
1 кастрычніка, Мінск . Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта расказаў падрабязнасці аб забойстве супрацоўніка КДБ і выяўленых сувязях паміж тым, хто страляў, і экстрэмісцкай сеткай “Рабочы рух”,
Прэзідэнт нагадаў, што некаторы час таму ў краіне былі ліквідаваны розныя НУА і НКА. “Можа, не да канца. Розныя “сродкі масавай інфармацыі”, вы іх ведаеце. Усплыў “Рабочы рух”, – канстатаваў беларускі лідар.
Ён задаў рытарычнае пытанне, якая ў прынцыпе можа быць сувязь паміж тым, хто страляў у супрацоўніка КДБ, айцішнікам па прафесіі, і так званым “Рабочым рухам”: “Якія адносіны гэты айцішнік, які мае зарплату ў месяц у 10 разоў большую, чым сярэдняя зарплата рабочых, якія ён мае адносіны да гэтых рабочых? Ды ніякія. Гэта звычайныя “ігілаўскія” ячэйкі ерапейскага разліву на тэрыторыі Беларусі”.
Паводле слоў Прэзідэнта, такія ячэйкі складаліся з 2-12 чалавек. “Пакуль больш за 10-12 мы не знайшлі ў шматтысячных калектывах. Але гэта тое ядро, якое павінна было ўзарваць працоўныя калектывы знутры. Чым яны займаліся, я на пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі вам сказаў: ад шпіянажу аб тым, як Галоўчанка будзе абыходзіць санкцыі, да інфармавання таго актыву, на які можна разлічваць. Ад шпіянажу да будучага мяцяжу”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
“І калі мы пачалі працаваць па гэтых нягодніках, мы ўбачылі, што гэта за “рух”. Гэта звычайныя тэрарысты, яны ж цяпер прызнаюцца і гавораць, дзе хацелі ўчыняць тэракты. Больш за ўсё насцярожвае, што яны цяпер асноўнае вастрыё накіравалі супраць чыгункі. Яны ж разумеюць, што Беларусь – транзітная краіна. І Камітэт дзяржбяспекі нядаўна далажыў: яны выявілі прамыя кантакты са спецслужбамі ЗША і перш за ўсё ФБР”, – падкрэсліў беларускі лідар.
“Гэта што такое? На гэта вочы закрыць? Ну дык мы закрывалі ў мінулым годзе. Ведаеце, што атрымалі”, – папярэдзіў Прэзідэнт.