Без рубрики

«Гэта «ігілаўскія» ячэйкі, у іх прамыя кантакты з ФБР». Лукашэнка расказаў праўду пра «Рабочы рух» | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

1 кастрычніка, Мінск . Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта расказаў падрабязнасці аб забойстве супрацоўніка КДБ і выяўленых сувязях паміж тым, хто страляў, і экстрэмісцкай сеткай «Рабочы рух»,

Прэзідэнт нагадаў, што некаторы час таму ў краіне былі ліквідаваны розныя НУА і НКА. «Можа, не да канца. Розныя «сродкі масавай інфармацыі», вы іх ведаеце. Усплыў «Рабочы рух», — канстатаваў беларускі лідар.

Ён задаў рытарычнае пытанне, якая ў прынцыпе можа быць сувязь паміж тым, хто страляў у супрацоўніка КДБ, айцішнікам па прафесіі, і так званым «Рабочым рухам»: «Якія адносіны гэты айцішнік, які мае зарплату ў месяц у 10 разоў большую, чым сярэдняя зарплата рабочых, якія ён мае адносіны да гэтых рабочых? Ды ніякія. Гэта звычайныя «ігілаўскія» ячэйкі ерапейскага разліву на тэрыторыі Беларусі».

Паводле слоў Прэзідэнта, такія ячэйкі складаліся з 2-12 чалавек. «Пакуль больш за 10-12 мы не знайшлі ў шматтысячных калектывах. Але гэта тое ядро, якое павінна было ўзарваць працоўныя калектывы знутры. Чым яны займаліся, я на пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі вам сказаў: ад шпіянажу аб тым, як Галоўчанка будзе абыходзіць санкцыі, да інфармавання таго актыву, на які можна разлічваць. Ад шпіянажу да будучага мяцяжу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«І калі мы пачалі працаваць па гэтых нягодніках, мы ўбачылі, што гэта за «рух». Гэта звычайныя тэрарысты, яны ж цяпер прызнаюцца і гавораць, дзе хацелі ўчыняць тэракты. Больш за ўсё насцярожвае, што яны цяпер асноўнае вастрыё накіравалі супраць чыгункі. Яны ж разумеюць, што Беларусь — транзітная краіна. І Камітэт дзяржбяспекі нядаўна далажыў: яны выявілі прамыя кантакты са спецслужбамі ЗША і перш за ўсё ФБР», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Гэта што такое? На гэта вочы закрыць? Ну дык мы закрывалі ў мінулым годзе. Ведаеце, што атрымалі», — папярэдзіў Прэзідэнт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть