Без рубрики

Генеральны сакратар ААН заявіў аб росце ўзроўню беднасці ў свеце з-за пандэміі


Фота АР

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2038 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1534

Санурач: у Беларусі прапрацоўваецца ўвядзенне адказнасці за парушэнне проціэпідэмічных мер

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пандэмія COVID-19 прывяла да беднасці больш як 100 млн чалавек, больш як 4 млрд чалавек практычна не маюць сацыяльнай падтрымкі, заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш на мерапрыемстве МВФ, прысвечаным аднаўленню дзяржаў ад пандэміі каранавіруса, паведамляе РІА “Навіны”.

“Пандэмія ўвяла ў беднасць больш як 100 млн чалавек. Больш за 4 млрд чалавек практычна не маюць сацыяльнай падтрымкі; няма аховы здароўя, няма абароны даходаў, калі яны так тэрмінова ў ёй маюць патрэбу”, – заявіў Гутэрыш.

Паводле яго слоў, няроўнасць у пытанні размеркавання вакцын асуджае свет на мільёны новых смярцей і прадаўжае эканамічны спад, які можа каштаваць трыльёны долараў і больш за ўсё ўдарыць па бедных краінах. “Нам патрэбны смелы калектыўны рывок, каб пакласці канец пандэміі і забяспечыць устойлівае і ўсёабдымнае аднаўленне сусветнай эканомікі”, – сказаў генеральны сакратар.

Як адзначыў Гутэрыш, прагнозы паказваюць, што свет знаходзіцца ў сярэдзіне істотнага аднаўлення сусветнай эканомікі – “рост ВУП складае ад 5 працэнтаў да амаль 6 працэнтаў”. “Але за лічбамі скрываецца вялікае разыходжанне. Многія краіны і рэгіёны, якія сталі на шлях развіцця, моцна адстаюць. Краіны з развітой эканомікай інвесціруюць амаль 28 працэнтаў свайго ВУП у аднаўленне эканомікі. Для найменш развітых краін гэты паказчык складае 1,8 працэнта. Менш за 2 працэнты вельмі невялікага валавога ўнутранага прадукту”, – сказаў генеральны сакратар ААН.

Ён заклікаў павялічыць аб’ём інвестыцый і накіраваць іх як на кароткатэрміновае пераадоленне наступстваў крызісу, так і на доўгатэрміновае аднаўленне.

Ён таксама заклікаў падтрымліваць урады, асабліва ў краінах, закранутых крызісам і нестабільнасцю, у рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі. “Гэта патрабуе значных інвестыцый для дасягнення ўсеагульнай сацыяльнай абароны да 2030 года”, – сказаў ён.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть