Без рубрики
Генеральнае консульства Беларусі адкрыюць у Ганконгу
Фота з архіва
8 кастрычніка, Мінск . Генеральнае консульства Беларусі будзе адкрыта ў Спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг (Кітай). Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 кастрычніка 2021 года нумар 565, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, .
Генконсульства будзе адкрыта да 31 снежня 2021 года.
Міністэрству фінансаў неабходна будзе прафінансаваць расходы на адкрыццё і ўтрыманне Генеральнага консульства Беларусі ў Спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг у межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.