Без рубрики
Гандлёвы дом беларускіх будаўнічых матэрыялаў плануецца адкрыць у Казахстане
13 кастрычніка, Мінск . Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін сустрэўся з першым віцэ-міністрам індустрыі і інфраструктурнага развіцця Казахстана Каірбекам Ускенбаевым. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
“Бакі абмеркавалі бягучы стан супрацоўніцтва дзвюх краін у будаўнічай сферы, уключаючы рэалізацыю ў Казахстане праекта “Беларускі квартал”, – адзначылі ў МЗС.
Размова таксама ішла аб арганізацыі сумеснага прадпрыемства па вытворчасці керамічнай пліткі і стварэнні гандлёвага дома беларускіх будаўнічых матэрыялаў.