Без рубрики

Гайдукевіч: канстытуцыйны рэферэндум – эвалюцыйны шлях развіцця палітычнай сістэмы Беларусі


Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск . Рэферэндум па змяненні Канстытуцыі – гэта эвалюцыйны шлях развіцця палітычнай сістэмы Беларусі. Аб гэтым заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.

“Асноўнай палітычнай падзеяй, якая чакаецца ў краіне, стане рэферэндум па змяненні Канстытуцыі Беларусі. 20 кастрычніка на пасяджэнні Вышэйшага савета і Цэнтральнага камітэта Ліберальна-дэмакратычнай партыі з удзелам кіраўнікоў рэгіянальных структур прынята рашэнне аб поўнамаштабным удзеле партыі ў маючай адбыцца падзеі. Мы прымем удзел як у фарміраванні адпаведных камісій, так і цалкам правядзём работу па папулярызацыі і максімальным уключэнні ў гэты працэс нашых грамадзян, – адзначыў дэпутат. – Мы ўпэўнены, што рэферэндум – гэта эвалюцыйны шлях развіцця палітычнай сістэмы Беларусі, альтэрнатывы яму няма”.

Таксама, паводле слоў Алега Гайдукевіча, на пасяджэнні прынята рашэнне аб правядзенн Форуму патрыятычных сіл у падтрымку маючага адбыцца рэферэндуму. “Мы пакажам, што беларускі народ адзіны ў сваім жаданні – мірна і эвалюцыйна развіваць сваю краіну. Форум патрыятычных сіл пройдзе ў студзені 2022 года з удзелам больш як 1000 дэлегатаў з усёй краіны. Месцам правядзення стане

Палац Рэспублікі або “Прэзідэнт-атэль”, – расказаў парламентарый.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть