Без рубрики

Футбалісты “Гомеля” прымуць брэсцкае “Дынама” ў матчы 24-га тура чэмпіянату Беларусі


Фота з архіва

24 верасня, Мінск . Футбалісты “Гомеля” прымуць сёння брэсцкае “Дынама” ў стартавым матчы 24-га тура чэмпіянату Беларусі,

У першым крузе цяперашняга першынства брастаўчане абыгралі гамяльчан у сябе дома з вынікам 1:0. На мінулым тыдні гомельскія футбалісты разграмілі на выездзе “Слуцк” (4:1), а брэсцкія дынамаўцы на сваёй арэне нечакана пацярпелі паражэнне ад мазырскай “Славіі” (0:3).

Яшчэ тры сустрэчы гэтага тура адбудуцца ў суботу, 25 верасня. Барысаўскі БАТЭ, які і згуляе ў гасцях у брэсцкага “Руху”, у Маладзечне “Іслач” з Мінскага раёна прыме жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”, а на полі сталічнага стадыёна “Трактар” футбалісты “Мінска” будуць сапернічаць з гасцямі са “Слуцка”.

Лідар турніру салігорскі “Шахцёр” 26 верасня згуляе на сваім полі з гродзенскім “Нёманам”. Таксама ў нядзелю “Смаргонь” у сябе дома паспрабуе адабраць ачкі ў мінскага “Дынама”, а ў Барысаве сталічны “Энергетык-БДУ” сустрэнецца з “Віцебскам”.

Турнірнае становішча: “Шахцёр” – 53 ачкі (21 матч), БАТЭ – 51 (23), “Дынама” (Мінск) – 48 (23), “Рух” – 47 (23), “Гомель” – 44 (22), “Віцебск” – 33 (23), “Дынама” (Брэст) – 31 (23), “Іслач” – 27 (23), “Энергетык-БДУ” – 27 (23), “Нёман” – 27 (23), “Тарпеда-БелАЗ” – 25 (22), “Мінск” – 24 (22), “Слуцк” – 22 (23), “Славія” – 21 (23), “Смаргонь” – 13 (23), “Спадарожнік” – 7 (24).

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае гамбійскі нападаючы “Шахцёра” Дэмба Дарба, які забіў 16 мячоў, на два галы менш у гамяльчаніна Андрэя Салаўя.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть