Без рубрики

ФПБ: прадпрыемствы аказваюць дадатковую падтрымку вакцынаваным ад COVID работнікам


Фота з архіва

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1993 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1309

У Літве зафіксавана самая высокая захваральнасць на COVID-19 сярод краін ЕС

1 кастрычніка, Мінск . Па ініцыятыве прафсаюзаў на прадпрыемствах аказваюць дадатковую падтрымку тым работнікам, якія праходзяць вакцынацыю ад COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

“Яшчэ ў жніўні Федэрацыя прафсаюзаў пачала кампанію па правядзенні ў арганізацыях і на прадпрыемствах дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне работнікаў да праходжання вакцынацыі і ў цэлым на прафілактыку захваральнасці, – адзначылі ў прэс-службе. – І сёння на многіх прадпрыемствах прыняты канкрэтныя рашэнні для таго, каб матываваць людзей клапаціцца пра сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі. Дзесьці такія рашэнні зафіксаваны ў калектыўным дагаворы, дзесьці рэалізуюцца шляхам выдання загада кіраўніка. Прычым такія прыклады ёсць практычна ва ўсіх галінах, у тым ліку і бюджэтных”.

Так, у многіх выпадках у калектыўныя дагаворы ўнесены нормы аб выплаце матэрыяльнай дапамогі работнікам, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі. Сумы выплат залежаць ад фінансавых магчымасцей арганізацый і могуць складаць як Br29, так і звыш Br300. Напрыклад, у калектыўныя дагаворы КУП “Мінсккамунцепласетка”, ААТ “Мінскі завод колавых цягачоў” унесена норма аб выплаце работнікам на такіх падставах Br200. У ААТ “Навагрудскі завод газавай апаратуры” – больш за Br300 рублёў (за кошт сродкаў наймальніка і прафсаюза).

У многіх выпадках прыняты рашэнні аб прадастаўленні дадатковых выхадных дзён пасля праходжання вакцынацыі. Напрыклад, у ААТ “БМЗ” работнікам для вакцынацыі прадастаўляецца да 2 выхадных дзён з захаваннем сярэдняга заработку. Ёсць і прыклады комплекснай падтрымкі, калі адначасова прадастаўляецца матэрыяльная дапамога і дадатковыя выхадныя. Такія падыходы прыняты ў Смаргонскім доследным лясгасе, ВКУП “Зялёнбуд” раёнаў Мінска і ў іншых арганізацыях. У ААТ “ААБ Беларусбанк” аб’яўлены розыгрыш прызоў сярод вакцынаваных, арганізатарам якога выступіла прафсаюзная арганізацыя.

“Безумоўна, прафсаюзы на месцах будуць дабівацца пашырэння такой практыкі, – падкрэслілі ў ФПБ. – Адначасова праводзіцца вялікая работа па арганізацыі аздараўлення работнікаў, у тым ліку тых, хто перахварэў на каранавірус. Прафкамы сумесна з наймальнікамі прымаюць рашэнні аб аплаце часткі кошту пуцёўкі ў санаторыі. І пры гэтым яшчэ і санаторыі Федэрацыі прафсаюзаў прадастаўляюць усім членам арганізацыі і іх непаўналетнім дзецям 25-працэнтную скідку”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть