Без рубрики
ФОТАФАКТ: Касцёл Святой Тройцы ў вёсцы Гервяты
8 кастрычніка, Гродна . Троіцкі касцёл у Гервятах уваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі. Гэта адзін з лепшых узораў неагатычнага стылю. Ён быў пабудаваны ў 1903 годзе на месцы драўлянага касцёла 1526 года. Троіцкі касцёл знаходзіцца ў вёсцы Гервяты ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці.
Фота Андрэя Пакумейкі