Без рубрики

Эпідэміёлаг: пацыенты з хранічнымі захворваннямі добра пераносяць вакцыну ад COVID-19


Фота з архіва

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

Латвіі пагражае крызіс пасажырскіх перавозак: непрышчэпленыя вадзіцелі шукаюць работу ў Германіі

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе выкарыстоўваць маскі пры наведванні аб’ектаў і арганізацый

22 кастрычніка, Мінск . Пацыенты з хранічнымі захворваннямі даволі добра пераносяць вакцыну ад COVID-19, паведаміла журналістам намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская,

Намеснік галоўнага ўрача цэнтра абвергла адзін з міфаў адносна вакцынацыі, згодна з якім людзям з хранічнымі захворваннямі проціпаказана вакцынацыя.

“Наяўнасць хранічных захворванняў – гэта, наадварот, паказанне для вакцынацыі, таму што ў такіх людзей ёсць рызыкі, што COVID-19 можа працякаць цяжэй. Вакцынацыю людзі з хранічнымі захворваннямі пераносяць даволі добра”, – сказала Ірына Глінская.

У студзені – лютым, калі ў краіне толькі пачыналася прышчэпачная кампанія, было значна менш даных. На сёння назапашаны вялікі вопыт вакцынацыі людзей з рознымі захворваннямі. “І гэты вопыт паказвае, што вакцынацыю яны пераносяць добра”, – падкрэсліла намеснік галоўнага ўрача цэнтра.

Ірына Глінская заўважыла: пры пэўных захворваннях ёсць верагоднасць, што спецыфічны імунітэт пасля вакцынацыі будзе менш інтэнсіўны, менш напружаны. “Тым не менш ён будзе. І пэўную ролю пры сустрэчы з узбуджальнікам ён адыграе”, – дадала яна.

Людзям з хранічнымі захворваннямі мэтазгодна абмеркаваць магчымасць вакцынацыі са сваім лечачым урачом. Пры неабходнасці асноўны ўрач прыцягне калег, збярэцца кансіліум, на якім вырашаць, ці можна цяпер засцерагчы канкрэтнага пацыента з дапамогай вакцынацыі або яе трэба адкласці на нейкі час.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть