Без рубрики

Эксперт: дзеці, якія перанеслі COVID-19 нават у лёгкай ступені, маюць патрэбу ў рэабілітацыі


Фота з архіва

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

СААЗ апублікавала афіцыйнае азначэнне посткавіднага стану

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1983 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1560

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеці, якія перахварэлі на новую каранавірусную інфекцыю нават у лёгкай ступені, маюць патрэбу ў праходжанні рэабілітацыі. Аб гэтым заявіла галоўны пазаштатны дзіцячы спецыяліст па прафілактычнай медыцыне Міністэрства аховы здароўя Расіі Лейла Намазава-Баранава, паведамляе ТАСС.

“Пандэмія страшная для дзяцей не смяротнасцю, а нарастаннем наступстваў хваробы. Усе дзеці, якія перанеслі COVID-19, безумоўна, нават у лёгкай і бессімптомнай формах, маюць патрэбу ў рэабілітацыі, для чаго ім патрэбна паглыбленая дыспансерызацыя і міжведамаснае ўзаемадзеянне”, – сказала яна на Усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Сучасная імунапрафілактыка: выклікі, магчымасці, перспектывы”.

Намазава-Баранава ўдакладніла, што эксперты распрацавалі схему дыспансерызацыі, якая дае магчымасць праз адзін, тры і шэсць месяцаў пасля хваробы сачыць за станам пацыентаў як сярод тых, хто перахварэў лёгка або сярэдняцяжка, так і сярод перахварэлых у цяжкай форме. “Нагадаю, што выпадкі трамбозаў і іншых адтэрмінаваных эфектаў сярод дзяцей таксама захоўваюцца”, – рэзюмавала яна.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть