Экспарт, фінансы, процідзеянне санкцыям і развіццё мікраэлектронікі. Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніцтва Мінпрама | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА
У час сустрэчы
23 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка і віцэ-прэм’ера Юрыя Назарава, які курыруе гэту сферу,
“Перш за ўсё хацеў бы пачуць ад вас аб’ектыўную ацэнку работы Міністэрства прамысловасці за бягучы перыяд і што мы будзем бачыць пасля завяршэння гэтага года з улікам тых бандыцкіх дзеянняў у адносінах да Беларусі з боку заходніх асобных нашых партнёраў. Мяне цікавіць не толькі вытворчасць (зразумела, экспарт – гэта валюта), складскія запасы, але перш за ўсё фінансы. Як, чым дыхаюць прамысловыя прадпрыемствы, якія ўваходзяць у сферу вашай дзейнасці”, – пацікавіўся беларускі лідар.
Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць спаду ў прамысловасці і папярэдзіў працуючых на Захад шпіёнаўАб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка і віцэ-прэм’ера Юрыя Назарава, які курыруе гэту сферу.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што міністр прамысловасці пабываў у некалькіх краінах, на розных выстаўках, дзе былі праведзены перагаворы. “Якая тут сітуацыя, асабліва на афрыканскім рынку, які мы пачалі асвойваць даўно?” – спытаў ён.
Прэзідэнт таксама нагадаў, што раней дамаўляўся са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным аб супрацоўніцтве ў пытанні развіцця прадпрыемстваў мікраэлектронікі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў што гэта вельмі неабходна. “Якая тут у нас сітуацыя? Дзякуй богу, мы захавалі гэтыя прадпрыемствы. Але, зразумела, нам трэба ў гэтых адносінах больш інтэнсіўна дабаўляць для таго, каб выйсці на канкурэнтны ўзровень з тымі, хто сёння ў свеце “музыку заказвае”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Асобна Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як вядзецца работа на расійскім рынку, ці ёсць якія-небудзь праблемы. “Якія праблемы ў нас у Расіі па муніцыпальных закупках, для дзяржпатрэб? Ці ёсць праблемы ў нас яшчэ, якія трэба вырашаць у прамысловасці, і як паводзяць сябе расійскія калегі пасля нашых дамоўленасцей на ўзроўні Прэзідэнта і ўрада?” – абазначыў пытанні беларускі лідар.