ЕАЭС мае намер адысці ад залежнасці ад імпарту насення сельгаскультур
Ія Малкіна. Фота з facebook-акаўнта
5 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар . Еўразійскі эканамічны саюз мае намер пазбавіцца ад залежнасці ад імпарту насення сельскагаспадарчых культур і пасадачнага матэрыялу, такая мэта прадугледжана стратэгіяй развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Аб гэтым паведаміла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна па выніках сённяшняга пасяджэння Савета ЕЭК,
“Савет ЕЭК адобрыў пералік сельскагаспадарчых культур, па якіх у краінах саюза маецца крытычная залежнасць ад імпарту насення і пасадачнага матэрыялу, – сказала Ія Малкіна. – У пералік уключаны такія культуры, як цукровыя буракі, алейныя, збожжавыя, агародніна, бахчавыя, пладовыя і ягадныя культуры і шматгадовыя травы”.
Афіцыйны прадстаўнік ЕЭК прывяла такія даныя: у 2020 годзе дзяржавы ЕАЭС закупілі ў трэціх краінах насення агароднінных культур больш як на $140 млн, а таксама пасадачнага матэрыялу пладова-ягадных культур на $64 млн. Цяпер у краіны ЕАЭС імпартуецца больш за 90 працэнтаў неабходнага насення цукровых буракоў, 60 працэнтаў насення сланечніка, больш за трэць насення кукурузы і рапсу, 17 працэнтаў насення шматгадовых траў.
“Наступным этапам работы, таксама адлюстраваным у Стратэгіі-2025, стане падрыхтоўка рэкамендацый камісіі па мерах развіцця селекцыі і насенняводства і пераадолення залежнасці ад імпарту насення і пасадачнага матэрыялу”, – дадала Ія Малкіна.