Дзень настаўніка |
У Беларусі Дзень настаўніка традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. У бягучым годзе свята прыпадае на 3 кастрычніка.
Статыстычны партрэт беларускага настаўніка:
– 86,5% настаўнікаў і кіраўнікоў школ – жанчыны,
– 99,6% настаўнікаў і кіраўнікоў школ працуюць у дзяржаўных установах агульнай сярэдняй адукацыі,
– 93,7% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць вышэйшую адукацыю,
– 78,7% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю,
– 68,6% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць стаж работы па спецыяльнасці большы за 15 гадоў.
Сярэдняя заработная плата настаўніка ў студзені – жніўні 2021 года склала Br1139,5.
У Беларусі функцыянавала 3009 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе навучалася 1058,3 вучня. Колькасць настаўнікаў (уключаючы сумяшчальнікаў) ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі краіны склала 111,4 тыс. чалавек*:
– у гарадской мясцовасці – 77,9 тыс. настаўнікаў,
– у сельскай мясцовасці – 33,5 тыс. настаўнікаў.
У сярэднім на аднаго настаўніка прыпадала 10 вучняў:
– у гарадскіх школах – 11 вучняў,
– у сельскіх школах – 5 вучняў.
Топ-5 прадметаў па колькасці настаўнікаў:
настаўнікаў-мужчын:
– фізічная культура – 62,7%,
– дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка – 58,3%,
– працоўнае навучанне – 42,4%,
– фізіка – 34,3%,
– гісторыя і іншыя грамадскія дысцыпліны – 29,3%;
настаўнікаў-жанчын:
– беларуская мова і літаратура – 97,9%,
– беларуская мова і літаратура – 97,4%,
– замежныя мовы – 95%,
– хімія – 91,5%,
– біялогія – 91,1%.
*Тут і далей – на пачатак 2020/2021 навучальнага года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.