Дзень без аўтамабіля ў Мінску |
Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога – прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыўнага аўтамабілю транспарту.
Вадзіцелі 22 верасня могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам Мінска пры прад’яўленні правоў і тэхнічнага пашпарта на аўто.
Мерапрыемствы Еўрапейскага тыдня мабільнасці:
– велапрабег з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў Мінгарвыканкама, адміністрацый раёнаў сталіцы, арганізацый і ведамстваў;
– акцыя “На работу на веласіпедзе” (гараджанам, якія будуць дабірацца на работу на веласіпедзе, будуць прапанаваны бясплатныя фрукты, інфармацыйныя матэрыялы, ручкі, бутэлькі для вады і г.д. у трох пунктах сталіцы: уваход в Батанічны сад, універмаг “Беларусь”, “Мінск-Арэна”);
– фестываль “Велаз’езд” у парку 60-годдзя Кастрычніка;
– велашэрынг са скідкамі.
У Мінску Еўрапейскі тыдзень мабільнасці праходзіць ужо шосты год запар.
Упершыню акцыя “Дзень без аўтамабіля” адбылася ў Францыі ў 1998 годзе. Беларусь далучылася да яе ў 2008-м.
Крыніца: Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.