ДПК: Міністэрства абароны Польшчы распаўсюджвае фэйкі аб сітуацыі на польска-беларускай граніцы
Фота з архіва
8 кастрычніка, Мінск . Міністэрства абароны Польшчы распаўсюджвае фэйкі аб сітуацыі на польска-беларускай граніцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
“Учора Міністэрства абароны Польшчы распаўсюдзіла недакладную інфармацыю аб сітуацыі, якая здарылася на польска-беларускай граніцы”, – адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце. У сувязі з гэтым ДПК апублікаваў відэаматэрыялы, у якіх змешчаны чарговыя доказы таго, што Міністэрства абароны Польшчы пры падтрымцы Пагранічнай варты і польскай паліцыі дастаўляе бежанцаў на граніцу Беларусі.
“Паведамляем, што факт знаходжання групы бежанцаў паблізу граніцы сапраўды меў месца. Аднак польскі бок сказіў інфармацыю. Іншаземцы былі дастаўлены з прыгранічча польскімі сілавікамі на ваенных транспартных сродках на польска-беларускую граніцу. Беларускі пагранічны нарад, які прыбыў на ўчастак, паспеў зафіксаваць момант падвозу чарговай групы бежанцаў у названае месца. Мужчына з дзіцем паказаў, дзе і якім чынам польскія ваеннаслужачыя спрабавалі сілай іх выцесніць у Беларусь”, – расказалі ў ведамстве.
Няўдалая спроба тайна выціснуць некалькі груп вымусіла польскі бок забраць усіх бежанцаў з лініі граніцы.
“Польшча мэтанакіравана распаўсюджвае фэйкавую інфармацыю, каб скрыць ад грамадскасці рэальную карціну падзей, якія адбываюцца на граніцы, і апраўдаць свае незаконныя дзеянні. Пры гэтым, нагадваем, што Польшча забараняе працаваць журналістам у прыгранічных з Беларуссю раёнах, а тых, хто спрабуе гэта зрабіць, адпраўляе пад суд”, – дадалі ў ДПК.