Без рубрики

Дэпартамент па авіяцыі: “Белавія” ніколі не ўдзельнічала ў арганізацыі перавозак нелегальных мігрантаў


Фота з архіва

21 кастрычніка, Мінск . Авіякампанія “Белавія” ніколі не ўдзельнічала ў арганізацыі перавозак нелегальных мігрантаў. Аб гэтым заявілі БЕЛТА ў Дэпартаменце па авіяцыі ў сувязі з падрыхтоўкай Еўрасаюзам 5-га пакета санкцый супраць Беларусі, а таксама заявай вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля аб тым, што беларускі нацыянальны авіяперавозчык мае дачыненне да арганізацыі нелегальнай перапраўкі мігрантаў у краіны ЕС.

Дэпартамент па авіяцыі лічыць такое рашэнне абсалютна беспадстаўным. “Як запэўнівае спадар Барэль, ён знаходзіцца на сувязі з уладамі Ірака і пасажыры, што прыбываюць у Беларусь, “гэта не проста турысты, якія хочуць наведаць Мінск, гэта людзі, якіх пераканалі, што яны змогуць трапіць у ЕС праз Літву, Латвію, Польшчу”. У сувязі з гэтым неабходна адзначыць, авіякампанія “Белавія” ніколі не выконвала палёты ў Ірак, а Іракскія авіялініі пачалі палёты ў Беларусь у студзені 2017 года. Грамадзяне Ірака прыбывалі ў нашу краіну ў складзе арганізаваных турыстычных груп, мелі на руках турыстычную візу і білеты туды-назад. Пры гэтым пасажыры Іракскіх авіяліній у выпадку выяўлення парушэнняў не дапускаюцца на тэрыторыю Беларусі. Для праверкі самалёт авіякампаніі знаходзіцца на стаянцы ў аэрапорце 4 гадзіны замест звычайнай 1 гадзіны”, – расказалі ва ўстанове.

У дэпартаменце падкрэслілі, што авіякампанія “Белавія” ніколі не ўдзельнічала ў арганізацыі перавозак нелегальных мігрантаў. “І, нягледзячы на тое, што Дэпартамент па авіяцыі і “Белавія” атрымлівалі шмат запытаў ад авіяцыйных адміністрацый Ірака, Ірана, Сірыі і Афганістана на адкрыццё рэгулярных і чартарных рэйсаў, усе яны былі адхілены беларускім бокам”, – звярнулі ўвагу ў арганізацыі.

Авіякампанія “Белавія” выконвае палёты ў краіны Еўрапейскага саюза больш за 25 гадоў, з’яўляецца членам IATA, добра вядома і карыстаецца заслужанай павагай у авіяцыйных улад дзяржаў ЕС, партнёраў і пасажыраў. “Да гэтага часу авіякампанія мае на забеспячэнні сетку прадстаўніцтваў у краінах ЕС, нягледзячы на значныя праблемы з фінансаваннем іх дзейнасці. Таксама “Белавія” атрымала шмат падзяк ад замежных дзяржаў за дапамогу іх грамадзянам у вяртанні дадому ў перыяд лакдаўну ў 2020 годзе. Разам з тым непасрэдна ў авіякампанію не паступіла ні аднаго запыту ад прадстаўнікоў ЕС з патрабаваннямі прадаставіць інфармацыю або спыніць выкананне палётаў у пэўныя краіны і/або перавозку грамадзян пэўных дзяржаў на сваіх рэйсах”, – адзначылі ў Дэпартаменце авіяцыі.

Што датычыцца пытання, звязанага з прапануемым увядзеннем забароны для еўрапейскіх кампаній перадачы ў лізінг самалётаў для “Белавія”, у ведамстве канстатавалі, што ўсе пагадненні на лізінг паветраных суднаў з кампаніямі ЕС, у тым ліку Ірландыі, былі падпісаны задоўга да ўзнікнення міграцыйнага крызісу. “Парк паветраных суднаў “Белавія” быў сфарміраваны да 2020 года, у тым ліку і адносна паставак новых паветраных суднаў у 2021 годзе, для выканання запланаванай палётнай праграмы рэгулярных і чартарных рэйсаў зыходзячы з прагназуемага попыту. Авіякампанія не прымала ніякіх мер па арэндзе самалётаў для перавозкі нелегальных мігрантаў”, – сказалі ў дэпартаменце.

Для вырашэння міграцыйнага пытання ЕС можа прыняць рашэнне па зацвярджэнні пераліку асобных дзяржаў, грамадзянам якіх будзе забаронена перамяшчацца на рэйсах авіякампаній, што выконваюць палёты ў Беларусь. Дэпартамент па авіяцыі ў сваю чаргу абавязваецца абнародаваць гэты пералік для публічнага выкарыстання і рэалізоўваць гэта рашэнне ЕС.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть