Без рубрики

Цана на газ у Еўропе дасягнула амаль $1230 за тыс. куб.м


Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана на газ у Еўропе ў ходзе таргоў на лонданскай біржы ICE зноў паднялася вышэй за $1200 за 1 тыс. куб.м і амаль дасягнула $1230. Аб гэтым сведчаць даныя гандлёвай пляцоўкі, паведамляе ТАСС.

Кошт лістападаўскага ф’ючарса на хабе TTF у Нідэрландах вырас да $1229,4 за 1 тыс. куб.м. TTF устанавіў гістарычны максімум 6 кастрычніка, калі цана на газ перавысіла $1900 за тыс. куб.м.

Раней еўракамісар па фінансавых пытаннях Мейрыд Макгінес заяўляла, што газавы крызіс у Еўропе пагражае сацыяльнымі і палітычнымі ўзрушэннямі краінам Еўрасаюза, калі ўрады краін ЕС не акажуць падтрымку найбольш слабаабароненым слаям насельніцтва.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть