Без рубрики

Цана газу ў Еўропе абнавіла гістарычны рэкорд, перавысіўшы $1455 за 1 тыс. куб.м


Фота з сацыяльных сетак

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана на газ у Еўропе ў ходзе таргоў 5 кастрычніка зноў устанавіла рэкорд і перавысіла $1455 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым сведчаць даныя біржы ICE, паведамляе ТАСС.

Цана лістападаўскага ф’ючарса на хабе TTF у Нідэрландах у ходзе таргоў дасягнула $1456 за 1 тыс. куб.м, або 121,5 еўра за МВт гадз.

Як паведамляе РІА Навіны, аналітыкі лічаць, што рост цэн на газ звязаны з апасеннямі наконт магчымага дэфіцыту з-за нізкага запаўнення газасховішчаў на кантыненце. Акрамя таго, павышаны попыт выкліканы аднаўленнем эканомікі і фактарамі надвор’я, а таксама канкурэнцыяй за ЗПГ з Азіяй і абмежаванымі пастаўкамі буйнейшага еўрапейскага пастаўшчыка – “Газпрама”.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть