Цана газу ў Еўропе абнавіла гістарычны рэкорд
Фота з архіва
5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана на газ у Еўропе сёння на адкрыцці таргоў зноў пабіла рэкорд і амаль дасягнула $1250 за 1 тыс. куб.м, сведчаць даныя біржы ICE, паведамляе ТАСС.
Цана лістападаўскага ф’ючарса на хабе TTF у Нідэрландах на таргах паднялася да $1247,4 за 1 тыс. куб.м, або 104 еўра за МВт/гадз.
Мінулы рэкорд быў пабіты 4 кастрычніка, калі цана лістападаўскага ф’ючарса на хабе TTF у Нідэрландах на таргах дасягнула $1200,36 за 1 тыс. куб.м, або 99,99 еўра за МВт/гадз.
Як паведамляе РІА Навіны, аналітыкі лічаць, што рост цэн на газ звязаны з апасеннямі наконт магчымага дэфіцыту з-за нізкага запаўнення газасховішчаў на кантыненце. Акрамя таго, павышаны попыт выкліканы аднаўленнем эканомікі і фактарамі надвор’я, а таксама канкурэнцыяй за ЗПГ з Азіяй і абмежаванымі пастаўкамі буйнейшага еўрапейскага пастаўшчыка – “Газпрама”.-0-