“Будзе вам італьянская забастоўка”. Лукашэнка паабяцаў праверыць выкананне дзяржорганамі яго даручэнняў | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА
У час нарады
1 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў у бліжэйшы час праверыць выкананне дзяржорганамі яго даручэнняў. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі,
На нарадзе Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што работа з людзьмі, вырашэнне іх праблем, з якімі яны ідуць да чыноўнікаў, павінна быць на асаблівым кантролі, як і выкананне даручэнняў Прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, што ў бліжэйшы час “альтэрнатыўна” падключыць кадры для таго, каб праверыць ва ўрадзе, Адміністрацыі і КДК, як выконваюцца яго даручэнні. “І калі яны не выконваюцца, вось тады вам будзе італьянская забастоўка. Я вас проста папярэджваю”, – заявіў беларускі лідар.
“Навучыцеся патрабаваць ад сваіх падначаленых, каб і яны жалезабетонна выконвалі вашы даручэнні. Калі кіраўнік Адміністрацыі, намеснік даручыў штосьці зрабіць… Я працаваў у савецкія часы, калі існавала кампартыя. Не дай бог, інструктар пазваніў з абкама (я не гавару з ЦК – вы выконваеце ролю ЦК) і даручыў штосьці, заўвагу нейкую зрабіў, – дрыжала ўся краіна, увесь рэгіён, на які была звернута ўвага”, – запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.
“Я ўжо не кажу аб намесніку кіраўніка Адміністрацыі, які прыраўноўваецца да сакратара ЦК. Спытайце ў Андрэйчанкі. Ён вам раскажа на злобу. Ён прайшоў гэта. А ў нас могуць паслухаць рашэнне Прэзідэнта і ў лепшым выпадку (або ў горшым) адкласці кудысьці ў бок: гэта потым. Не, будзе ў тэрмін!” – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.