Без рубрики

Бранцэвіч: аграпрамысловыя рэгіёны павінны стаць тэрыторыямі новых магчымасцей


Фота з архіва

15 кастрычніка, Мінск . Аграпрамысловыя рэгіёны павінны стаць тэрыторыямі новых магчымасцей. Аб гэтым заявіла 14 кастрычніка намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у час рабочай паездкі ў Глускі раён, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства азнаёмілася з ходам рэалізацыі інвестпраекта на адным з мясцовых прадпрыемстваў і прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім разглядаліся планы развіцця асобных рэгіёнаў.

У ходзе абмеркавання намеснік міністра заклікала прадугледжваць у праграмных дакументах інструменты мінімізацыі рызык рэалізацыі перспектыўных інвестыцыйных ідэй і прапаноў, якія задзейнічаюць мясцовыя рэсурсы і магчымасці.

“Каб раён мог паспяхова і ўстойліва развівацца, як паветра неабходны новыя высокапрадукцыйныя рабочыя месцы. Мы бачым, што як толькі там з’яўляюцца адзін – два такія прадпрыемствы, аграпрамысловыя рэгіёны з узроўнем зарплаты крыху ніжэйшым, чым у сярэднім па краіне, неадкладна пакідаюць групу адстаючых. Адпаведна наша задача – прапанаваць рашэнні, рэалізацыя якіх здольна выраўнаваць дыферэнцыяцыю гэтых рэгіёнаў, ператварыць іх у тэрыторыі новых магчымасцей для патэнцыяльнага інвестара”, – адзначыла Таццяна Бранцэвіч.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть