Беларускі саюз мастакоў запрашае аўтараў да ўдзелу ў І трыенале “Канцэпт”
Фота з архіва
24 верасня, Мінск . І трыенале “Канцэпт” Беларускага саюза мастакоў адбудзецца з 18 лістапада па 16 снежня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва), а таксама на іншых пляцоўках горада ў фармаце фестывалю мастацтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў БСМ.
Да ўдзелу ў трыенале прымаюцца як асобныя работы, так і праекты аўтараў або групы аўтараў у розных жанрах і тэхніках выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фота і іншых мастацкіх практык.
“Мы даём слова творчасці, якое адчувае сябе ўтульна па-за традыцыйнымі класічнымі рамкамі, стварае новыя формы і новыя сэнсы”, – падкрэсліваюць арганізатары.
Прысылаць заяўкі з канцэпцыяй работы або праекта, фотаздымкамі і эскізамі можна па е-mail triennial@mail.ru або падаваць у сакратарыят Беларускага саюза мастакоў (Мінск, вул. Якуба Коласа, 29 а) да 31 кастрычніка.