Без рубрики
Беларусбанк аднавіў крэдытаванне экспарцёраў
Фота з архіва
23 верасня, Мінск . Беларусбанк аднаўляе крэдытаванне экспарцёраў па праграме фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Банка развіцця Беларусі, паведамілі ў аддзеле камунікацый і рэкламы банка.
Крэдыты будуць выдавацца прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнесу, якія экспартуюць сваю прадукцыю і паслугі за межы Беларусі. Працэнтная стаўка па такіх крэдытах на сёння складае 11,25 працэнта гадавых. Таксама ўстаноўлены тэрмін вяртання – ліпень 2022 года.
З моманту пачатку супрацоўніцтва двух банкаў па падтрымцы прадстаўнікоў МСП Беларусбанк выдаў крэдытаў на Br73,4 млн.