Без рубрики

Беларусь за студзень-жнівень экспартавала прадукцыі на $4,1 млрд


Фота з архіва

5 кастрычніка, Мінск . Беларусь за студзень – жнівень экспартавала прадукцыі на $4,1 млрд. Аб гэтым расказаў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы аб ходзе сельскагаспадарчых работ у краіне,

“Па выніках работы за восем месяцаў экспарт беларускай прадукцыі склаў $4,1 млрд з прыростам да ўзроўню мінулага года $400 млн (тэмп росту 110,8 працэнта)”, – паведаміў міністр.

Іван Крупко адзначыў, што цяпер у краіне прадаўжаецца ўборка бульбы і агародніны. У мінулым годзе Беларусь экспартавала 650 тыс. т гэтай прадукцыі. У гэтым годзе пастаўкі захаваюцца прыблізна на такім жа ўзроўні.

У прыватнасці, паводле слоў міністра, на 40 працэнтаў выраслі пастаўкі прадуктаў харчавання ва Украіну. На рынак Еўрапейскага саюза Беларусь таксама стала адгружаць на 40 працэнтаў больш прадукцыі. Напалавіну павялічыліся пастаўкі ў Кітай.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть