Без рубрики

Беларусь у рэйтынгу самых інавацыйных краін |

Беларусь паднялася на два радкі і заняла 62-е месца ў рэйтынгу самых інавацыйных краін Global Innovation Index 2021:

Паляпшэнне рэйтынгу па блоках:

“Развіццё тэхналогій і эканомікі ведаў” – Беларусь паднялася на 37-е месца (+9),

“Вынікі творчай дзейнасці” – 93-е (+4),

“Экспарт паслуг у сферы ІКТ” – 11-е (+4),

“Доступ да ІКТ” – 16-е (+3).

Беларусь засталася сусветным лідарам у катэгорыі “Стварэнне мабільных дадаткаў”.

Рэйтынг Global Innovation Index 2021:

1. Швейцарыя

2. Швецыя

3. ЗША

45. Расійская Федэрацыя

49. Украіна

62. Беларусь

64. Малдова

69. Арменія

79. Казахстан

80. Азербайджан

86. Узбекістан

98. Кыргызстан

103. Таджыкістан

Рэйтынг штогод публікуе Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (WIPO), якая ўваходзіць у структуру ААН.

Global Innovation Index – даследаванне і суправаджаючы яго рэйтынг краін па ўзроўні развіцця інавацый. Яно праводзіцца з 2007 года па сумесным праекце бізнес-школы INSEAD (Францыя), Карнелскага ўніверсітэта (ЗША) і WIPO.

Крыніца: рэйтынг Global Innovation Index 2021.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть