Беларусь і Расія плануюць падпісаць дакументы па пастаўках газу да канца года
Фота з архіва
12 кастрычніка, Мінск . Беларусь і Расія плануюць падпісаць дакументы па пастаўках газу да канца года. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч пасля адкрыцця XXV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму Energy Expo 2021,
“На ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў дамоўленасці дасягнуты. Цана на прыродны газ застаецца на ўзроўні $128,5 за 1 тыс. куб.м. Цяпер ажыццяўляецца падрыхтоўка неабходных дакументаў для іх падпісання і ў далейшым рэалізацыі дамоўленасцей на 2022 год”, – сказаў Віктар Каранкевіч.
Паводле яго слоў, цяпер рыхтуецца праект пратакола па ўнясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне па цэнаўтварэнні ў газавай сферы, а таксама пратакол паміж урадам Беларусі і ПАТ “Газпрам”. “Падпісанне гэтых дакументаў плануецца да канца года. На іх падставе будзе падпісвацца кантракт на пастаўку газу”, – адзначыў міністр.