Без рубрики

Баскетбалісты “Цмокі-Мінск” прайгралі ЦСКА ў Адзінай лізе ВТБ

24 верасня, Мінск . Баскетбалісты “Цмокі-Мінск” няўдала стартавалі ў новым сезоне Адзінай лігі ВТБ,

У сваім першым паядынку падапечныя Расціслава Вергуна на паркеце “Мінск-Арэны” пацярпелі разгромнае паражэнне ад дзеючага пераможцы “банкаўскага” турніру маскоўскага ЦСКА з розніцай 48 балаў – 44:92 (11:33, 6:13, 10:28, 17:18). Самым рэзультатыўным у складзе мінчан стаў Вадзім Стубеда, які набраў 13 балаў.

У другім туры мінскія “драконы” 2 кастрычніка згуляюць у Краснадары супраць мясцовага клуба “Лакаматыў-Кубань”, які ўступіў у Казані УНІКСу з вынікам 87:96.

Удзельнікі рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ правядуць двухкругавы турнір з матчамі дома і ў гасцях. У канцы красавіка 2022 года барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць 8 лепшых клубаў. У вырашальнай серыі мінулага сезона ЦСКА тройчы запар абыграў УНІКС (85:77, 76:57, 89:81).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть