Без рубрики

Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» адкрыюць сезон Адзінай Лігі ВТБ матчам з ЦСКА


Фота з архіва

23 верасня, Мінск . Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» правядуць сёння стартавы матч рэгулярнага чэмпіянату Адзінай Лігі ВТБ,

У сваім першым паядынку падапечныя Расціслава Вергуна прымуць на паркеце «Мінск-Арэны» баскетбалістаў самага тытулаванага расійскага клуба, дзеючага пераможцы «банкаўскага» турніру маскоўскага ЦСКА. Гульня пачнецца ў 19.30 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 5». На мінулым тыдні мінскія «драконы» ў італьянскім Трэвіза гулялі ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і не змаглі прабіцца ў групавую стадыю, перайшоўшы ў Кубак ФІБА-Еўропа. Маскоўскія армейцы перад візітам у беларускую сталіцу паспяхова выступілі ў першым розыгрышы Суперкубка Адзінай Лігі ВТБ, абыграўшы ў вырашальным паядынку піцерскі «Зеніт» (81:73). У матчы за трэцяе месца казанскі УНІКС перамог краснадарскі клуб «Лакаматыў-Кубань» з вынікам 84:70. Гэтыя ж сапернікі сустрэнуцца сёння ў Казані ў першым туры рэгулярнага сезона.

Таксама ў турніры прымуць удзел «Ніжні Ноўгарад», «Аўтадар» (Саратаў), «Енісей» (Краснаярск), «Парма» (Перм), польская «Зялёна Гура», эстонскі «Калеў» (Талін) і казахстанская «Астана» (Нур-Султан). Упершыню за доўгія гады не будзе аднаго з пастаянных фаварытаў Адзінай Лігі ВТБ падмаскоўных «Хімак». Менавіта гэты клуб адзіны раз, у 2011 годзе, змог адабраць чэмпіёнскі тытул у ЦСКА.

Удзельнікі рэгулярнага чэмпіянату згуляюць двухкругавы турнір — матчы дома і ў гасцях. У канцы красавіка 2022 года барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць 8 лепшых клубаў. У вырашальнай серыі мінулага сезона ЦСКА тройчы запар абыграў УНІКС (85:77, 76:57, 89:81).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть