Без рубрики

Барысевіч абмеркаваў пытанні супрацоўніцтва з пасламі Малайзіі, Інданезіі і Туніса


Хасэ Антоніа Марата Таварэс і Мікалай Барысевіч. Фота МЗС

30 верасня, Мінск . Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч прыняў копіі даверчых грамат у Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Малайзіі ў Беларусі (па сумяшчальніцтве) Бала Чандрана Тармана, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Інданезіі ў Беларусі (па сумяшчальніцтве) Хасэ Антоніа Марата Таварэса і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Туніса ў Беларусі (па сумяшчальніцтве) Тарэка Бен Салема, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Намеснік міністра і пасол Інданезіі абмеркавалі двухбаковы беларуска-інданезійскі парадак дня, у тым ліку планы па правядзенні сумесных мерапрыемстваў і маючых адбыцца візітаў, а таксама шляхі паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

У час гутаркі з паслом Малайзіі разглядаліся актуальныя пытанні беларуска-малазійскага супрацоўніцтва, уключаючы актывізацыю палітычнага дыялогу, садзейнічанне развіццю дзелавых кантактаў і ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.

Мікалай Барысевіч і пасол Туніса абмяняліся думкамі аб перспектывах развіцця палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама двухбаковай дагаворна-прававой базы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть