Без рубрики

Асенняя сесія Палаты прадстаўнікоў адкрыецца 4 кастрычніка


Фота з архіва

1 кастрычніка, Мінск . Адкрыццё шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца 4 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У першым чытанні заканадаўцы маюць намер разгледзець законапраекты “Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”, “Аб змяненні законаў па пытаннях жывёльнага свету і бяспекі генна-інжынернай дзейнасці”. У другім чытанні – законапраекты “Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, “Аб змяненні законаў па пытаннях гарантаванага кампенсавання банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)”, “Аб турызме”.

Пералікам пытанняў прадугледжана таксама ратыфікацыя міжнародных дагавораў – “Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку абароны канфідэнцыяльнай інфармацыі і адказнасці за яе выдаванне пры ажыццяўленні Еўразійскай эканамічнай камісіяй паўнамоцтваў па кантролі за выкананнем адзіных правілаў канкурэнцыі ад 12 лістапада 2014 года”, “Аб прыпыненні дзеяння пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу”.

Акрамя таго, парламентарыі разгледзяць пытанні “Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2021 г. нумар 3 “Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы”, “Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2021 г. нумар 4 “Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть