Без рубрики

Арына Сабаленка захоўвае другое месца ў рэйтынгу WTA


Арына Сабаленка. Фота livesport.ru

4 кастрычніка, Мінск . Беларуска Арына Сабаленка захоўвае другое месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA),

Напярэдадні ў сваіх сацсетках лепшая беларуская тэнісістка паведаміла аб станоўчым тэсце на каранавірус. На рахунку тэнісісткі 7115 ачкоў. Што датычыцца астатніх беларусак, то Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 32-м месцы (1856 ачкоў), Аляксандра Сасновіч займае сотую пазіцыю (760).

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) – 9077 ачкоў,

2. Арына Сабаленка (Беларусь) – 7115,

3. Караліна Плішкава (Чэхія) – 5285,

4. Іга Швёнтак (Польшча) – 4756,

5. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) – 4668,

6. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) – 4595,

7. Эліна Світоліна (Украіна) – 4376,

8. Сафія Кенін (ЗША) – 4190,

9. Марыя Сакары (Грэцыя) – 4055,

10. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) – 3835.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) беларус Ілья Івашка займае 45-е месца (1370 ачкоў), Ягор Герасімаў – 108-ю пазіцыю (721).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР за мінулы тыдзень выглядае наступным чынам:

1. Новак Джокавіч (Сербія) – 11 633 ачкі,

2. Данііл Мядзведзеў (Расія) – 10 575,

3. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) – 8175,

4. Аляксандр Звераў (Германія) – 7603,

5. Андрэй Рублёў (Расія) – 6130,

6. Рафаэль Надаль (Іспанія) – 5815,

7. Матэа Берэціні (Італія) – 5173,

8. Дамінік Цім (Аўстрыя) – 4495,

9. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) – 3765,

10 Каспер Рууд (Нарвегія) – 3615.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть