Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы |
Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) – ваенна-палітычны абарончы саюз Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана.
Дагавор аб калектыўнай бяспецы (ДКБ) падпісаны 15 мая 1992 года.
ДКБ пераўтвораны ў Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы 14 мая 2002 года.
Савет калектыўнай бяспекі (СКБ) – вышэйшы палітычны орган, у склад якога ўваходзяць кіраўнікі дзяржаў-членаў.
Сакратарыят АДКБ – выканаўчы орган. Генеральны сакратар АДКБ – Станіслаў Зась.
Кансультатыўныя органы:
Савет міністраў замежных спраў (СМЗС) створаны для ўзгаднення пазіцый членаў АДКБ па важных пытаннях сусветнай палітыкі;
Савет міністраў абароны (СМА) каардынуе сумесную падрыхтоўку ваенных кадраў, узаемныя пастаўкі прадукцыі ваеннага прызначэння, перааснашчэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання;
Камітэт сакратароў саветаў бяспекі (КССБ) арганізуе сумесную дзейнасць па процідзеянні тэрарызму, экстрэмізму, незаконнаму абароту наркотыкаў, нелегальнай міграцыі.
Спецыяльныя фарміраванні АДКБ:
Аб’яднаны штаб АДКБ (АШ) праводзіць падрыхтоўку і сумесныя вучэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання;
Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання (КСАР) створаны для адбіцця ваеннай агрэсіі, правядзення спецаперацый па барацьбе з тэрарызмам, наркатрафікам, ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый;
Калектыўныя міратворчыя сілы (КМС) прызначаны для дзеянняў па падтрыманні міру, у тым ліку ў іншых рэгіёнах свету.
Крыніца: Сакратарыят Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.