Андрэй Савіных: Санкцыі – акт эканамічнай вайны |
Андрэй Савіных
Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў
Санкцыі – акт эканамічнай вайны. Такое меркаванне журналістам выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.
“Я без усялякага сумнення разглядаю санкцыі як акт эканамічнай вайны. Санкцыі незаконныя. Гэта меры эканамічнага прымушэння, якія накіраваны супраць суверэннай дзяржавы. Без усялякага сумнення яны будуць аказваць тармазны эфект на эканамічнае развіццё нашай краіны”, – сказаў Андрэй Савіных.
Разам з тым парламентарый нагадаў, што эканамічныя санкцыі выкарыстоўваліся супраць Беларусі, пачынаючы з 1996 года. “Тым не менш мы змаглі справіцца з гэтымі негатыўнымі тэндэнцыямі. Мы знайшлі магчымасці для развіцця нашай нацыянальнай эканомікі, – адзначыў ён. – І важны момант заключаецца яшчэ ў адным. Санкцыі ўводзіць пэўная колькасць дзяржаў. Але гэтыя дзяржавы складаюць ужо нават менш за трэць сусветнага ВУП. Гэта далёка не ўвесь свет. Таму я ўпэўнены, што мы зможам знайсці рашэнне, пераарыентаваць нашы экспартныя патокі і справіцца з гэтымі выклікамі”.