Без рубрики

Аб’яўлены конкурс на канцэпцыю беларускага павільёна на Венецыянскім біенале ў 2022 годзе


Фота з архіва

20 верасня, Мінск . Аб’яўлены конкурс на стварэнне куратарскай канцэпцыі беларускага павільёна на 59-м Венецыянскім біенале сучаснага мастацтва ў 2022 годзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Мэта конкурсу – вызначыць куратарскую канцэпцыю нацыянальнага павільёна, а таксама неабходныя арганізацыйныя мерапрыемствы па правядзенні выставы для прадстаўлення беларускага павільёна ў конкурсе.

Заяўкі прымаюцца па 24 верасня. У конкурсе могуць удзельнічаць мастацтвазнаўцы, мастакі і іншыя фізічныя асобы, якія маюць вопыт арганізацыі і правядзення буйных культурных праектаў у галіне выставачнай дзейнасці. Дапускаюцца да ўдзелу грамадзяне Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі рэспублікі.

Канцэпцыя павінна ўлічваць дэвіз і тэму біенале (“Малако сноў”), адлюстроўваць новыя арыгінальныя ідэі сучаснага мастацтва ў нашай краіне, прадстаўляць беларускі павільён на высокім ідэйна-мастацкім узроўні.

Арганізатары конкурсу – Міністэрства культуры і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Вынікі будуць апублікаваны на іх афіцыйных сайтах пасля вынясення рашэння журы (не пазней за 28 кастрычніка).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть