Без рубрики

Дзень адкрытых дзвярэй прайшоў на факультэце ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі


Фота МУС Рэспублікі Беларусь

18 кастрычніка, Мінск . На факультэце ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.

“Сваю гісторыю факультэт унутраных войскаў вядзе з 1993 года. За гэты час яе сцены ў лейтэнанцкіх пагонах пакінулі больш за 1,6 тыс. чалавек, прычым 52 з іх скончылі навучанне з залатым медалём, 112 атрымалі дыпломы з адзнакай, прэзідэнцкімі стыпендыятамі былі 14 курсантаў, а 74 атрымалі права насіць крапавы берэт”, – расказалі ў ведамстве.

На факультэце 16 кастрычніка прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. Мерапрыемства наведалі навучэнцы сярэдніх і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў. Абітурыенты больш падрабязна даведаліся аб прафесіі афіцэра ўнутраных войскаў і курсанцкіх буднях, удакладнілі парадак паступлення на факультэт.

“Тэрмін навучання на факультэце – 4 гады. Пасля яго заканчэння курсант атрымлівае спецыяльнасць “кіраванне падраздзяленнямі ўнутраных войскаў” з прысваеннем кваліфікацыі “спецыяліст па кіраванні – юрыст”. Выпускніку прысвойваецца воінскае званне лейтэнанта, і, як правіла, ён назначаецца на пасаду камандзіра ўзвода ў падраздзяленнях унутраных войскаў”, – расказаў начальнік факультэта Уладзімір Жызнеўскі.

Ён таксама растлумачыў, што на факультэт унутраных войскаў на конкурснай аснове прымаюцца грамадзяне Беларусі, якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Грамадзяне могуць паступаць ва ўзросце з 17 да 21 года, для ваенных тэрміновай службы гэты тэрмін прадоўжаны да 23 гадоў, для кантрактнікаў – да 25.

Каб паступіць на факультэт, кандыдату трэба да 1 красавіка звярнуцца ў ваенны камісарыят па месцы прапіскі, падаць пэўны пералік дакументаў і напісаць заяву на паступленне (ваеннаслужачыя павінны падаць рапарт на імя камандзіра часці да 10 сакавіка). Пасля гэтага абітурыенту выдадуць накіраванне на ваенна-ўрачэбную камісію і паведамяць, калі прайсці праверку фізічнай падрыхтоўкі і прафесійна-псіхалагічны адбор. Усё гэта трэба паспець зрабіць да 31 мая. Дарэчы, праверка фізічнай падрыхтоўкі праводзіцца па форме “залічана – не залічана” па трох нарматывах, якія выканаць зусім нескладана.

“Пасля завяршэння прафесійнага адбору абітурыентаў чакае этап цэнтралізаванага тэсціравання па трох вучэбных прадметах: беларускай або рускай мове (па выбары), а таксама па гісторыі Беларусі і матэматыцы, – растлумачыў намеснік начальніка факультэта па ідэалагічнай рабоце Анатоль Кахновіч. – Акрамя таго, без уступных іспытаў залічваюцца выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча і Спецыялізаванага ліцэя МУС, якія скончылі гэтыя навучальныя ўстановы з адзнакамі 7 і вышэй балаў па ўсіх прадметах навучання”.

У час мерапрыемства ўсе прысутныя змаглі наведаць навучальны корпус і спальнае размяшчэнне, дзе ўбачылі, у якіх умовах вучацца і жывуць курсанты. Таксама былі прадэманстраваны ўзоры формы адзення, узбраення, службовая і спецыяльная тэхніка і навыкі па рукапашным баі курсантаў факультэта. Юнакі і дзяўчаты змаглі прымераць спецыяльныя сродкі абароны і патрэніравацца ў стральбе з пісталета на электронным трэнажоры “Скат”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть