Без рубрики

Ісачанка: неабходна папулярызаваць у моладзі рабочыя прафесіі


Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск . Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка сёння сустрэўся са студэнтамі падшэфнай установы адукацыі — Мар’інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа імя У.Е.Лабанка. Разам з навучэнцамі віцэ-спікер заклаў новы яблыневы сад,

«Мы выконваем даручэнне кіраўніка дзяржавы аб тым, каб пры кожнай навучальнай установе быў невялікі сад, агарод, каб дзеці далучаліся да працы на зямлі, — расказаў Анатоль Ісачанка. — Сёння мы праводзім такую акцыю для таго, каб навучэнцы каледжа тэхналагічна правільна ажыццявілі пасадку саду. Тут прыменена некалькі тэхналогій пасадкі. Мы выкарыстоўваем саджанцы беларускіх сартоў. Яны будуць паказваць свае вынікі, а дзеці будуць назіраць і даглядаць гэты сад».

Віцэ-спікер падкрэсліў, што пладаводства ў Беларусі — вельмі перспектыўная галіна. «Яна развіваецца. Але на мой погляд, неабходна надаваць гэтаму напрамку большую дынаміку. Навошта нам, напрыклад, завозіць яблыкі па імпарце, калі мы можам у прынцыпе самі забяспечыць свае патрэбнасці. Сёння на выстаўцы ў мар’інагорскім каледжы мы ўбачылі і пакаштавалі яблыкі, вырашчаныя тут. Яны добра захоўваюцца, маюць добры смак. Гэта значыць адпавядаюць усім тым запатрабаванням, якія ёсць у нашага насельніцтва», — адзначыў ён.

Анатоль Ісачанка дапоўніў, што гэта не адзінкавая акцыя, а планамерная работа. «І ў гэту работу павінны быць уключаны чыноўнікі, службовыя асобы і, вядома, навучэнцы, каб мы прывівалі дзецям любоў да працы. Мы павінны папулярызаваць рабочыя прафесіі, — растлумачыў ён. — Супрацоўніцтва з мар’інагорскім каледжам будзе прадаўжацца. Мы плануем навучэнцаў вывезці ў самыя перадавыя гаспадаркі, на вытворчасць, каб яны ўбачылі, як працуюць людзі, як дасягаецца вынік і наколькі можа быць прыбытковай наша аграрная галіна».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть