Саміт ЕАЭС пройдзе 14 кастрычніка ў анлайн-фармаце
Ія Малкіна. Фота з facebook-акаўнту
13 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар . Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета пройдзе 14 кастрычніка ў анлайн-фармаце. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна,
“14 кастрычніка адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, яно пройдзе ў анлайн-фармаце з удзелам кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС, прэзідэнтаў дзяржаў – наглядальнікаў пры ЕАЭС – Кубы і Узбекістана, старшыні Калегіі ЕЭК Міхаіла Мясніковіча”, – сказала Ія Малкіна.
Паводле яе слоў, у парадку дня пасяджэння – 10 пытанняў. “Кіраўнікам дзяржаў ЕАЭС будзе даложана аб ходзе выканання даручэнняў у частцы падыходаў да цэна- і тарыфаўтварэння на агульным рынку газу саюза і ўстанаўлення тарыфу на транспарціроўку газу з трэціх краін для ўнутранага спажывання, – праінфармавала прадстаўнік ЕЭК. – У парадку дня – пытанне аб пераходзе да другога этапу фарміравання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў ЕАЭС. Нагадаю, што агульныя рынкі энергарэсурсаў ЕАЭС павінны пачаць працаваць да 1 студзеня 2025 года”.
Таксама члены Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета разгледзяць пытанні глабальнага кліматычнага парадку дня ЕАЭС. Плануецца абмеркаваць змяненні ў пералік значных тавараў, адносна якіх рашэнне аб змяненні стаўкі ўвазной мытнай пошліны прымаецца Саветам ЕЭК.
“Плануецца разгледзець шэраг кадравых пытанняў”, – дадала Ія Малкіна.