Без рубрики

Аліна Гарнасько выйграла чэмпіянат Беларусі па мастацкай гімнастыцы ў мнагабор’і


Аліна Гарнасько. Фота з архіва

4 кастрычніка, Мінск . Бронзавая медалістка Гульняў у Токіа Аліна Гарнасько выйграла чэмпіянат Беларусі па мастацкай гімнастыцы ў мнагабор’і, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Падагульняючая ацэнка падапечнай Марыны Лобач – 106,250 бала. Найбольш паспяхова медалістка галоўных стартаў чатырохгоддзя ў сталіцы Японіі выканала практыкаванні з абручом (27,400 бала) і стужкай (24,900).

Серабро ў мнагабор’і выйграла яшчэ адна ўдзельніца Гульняў у Токіа Настасся Салас – 102,900 бала. Ёй найбольш удаліся кампазіцыі з мячом (28,450) і булавамі (27,600). Бронзавую ўзнагароду заваявала Арына Краснаруцкая (89,400).

У фіналах асобных відаў трэба адзначыць выступленне Яны Стрыгі, якой удалося пакінуць за сабой золата ў стартах з абручом і стужкай. Ганна Каменшчыкава лепш за іншых справілася з мячом. Арына Краснаруцкая не ведала сабе роўных у практыкаваннях з булавамі.

Каманда РЦАР-1 першынствавала ў мнагабор’і групавых практыкаванняў. Гэтая ж дружына выйграла залатыя медалі ў практыкаваннях асобных відаў: з пяццю мячамі і пяццю стужкамі.

Спаборніцтвы праводзіліся анлайн. Кожная ўдзельніца дэманстравала праграмы ў сваёй роднай зале. Іх выступленні трансліраваліся ў Палацы гімнастыкі, дзе і выстаўляліся ацэнкі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть