Без рубрики

Эксперт: самая дарагая зіма ўсіх часоў у Еўропе непазбежна


Фота з архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыхары ГерманіІ, якія ацяпляюць жыллё газам, павінны быць гатовы да рэзкага росту цэн на энерганосьбіты. Прычынай з’яўляюцца рэкордныя цэны на газ і электраэнергію, а таксама рэзка ўзросшыя цэны на мазут. Карстэн Фрыч, эксперт Commerzbank па сыравіне, папярэджвае, што самая дарагая зіма ўсіх часоў непазбежна. Аб гэтым піша нямецкае выданне Bild.

Дзясяткі камунальных прадпрыемстваў павысілі ўжо цэны, аргументуючы гэту меру павышэннем закупачных цэн на прыродны газ з-за рэзкага павелічэння попыту пасля таго, як эканоміка выйшла з пандэміі, а таксама адносна апусцелымі сховішчамі. У актуальны перыяд часу рыначная цана на газ знаходзіцца на рэкордна высокім узроўні.

Пастаўкі газу з Расіі па-ранейшаму абмежаваны, паколькі краіна аднаўляе ўласныя запасы, а экспарт газу з Нарвегіі быў ніжэйшы за сярэдні з-за рамонтных работ на радовішчах і перапрацоўчых станцыях. Спецыялісты лічаць, што канчатковая цана будзе залежаць ад многіх фактараў, у тым ліку ад умоў надвор’я і пандэміі, аб’ёму паставак газу з Расіі на еўрапейскі рынак і цэнавай канкурэнцыі з боку азіяцкіх краін.

Аптовыя цэны на прыродны газ растуць ужо на працягу некалькіх месяцаў, што ўплывае і на спажыўцоў. Рэгіянальныя пастаўшчыкі газу вымушаны павышаць цэны. Паводле даных партала Verivox, 32 пастаўшчыкі аб’явілі аб павышэнні цэн у сярэднім на 12,6 працэнта ў верасні і кастрычніку. Гэта азначае, што пры ацяпленні дома на адну сям’ю кошт за ацяпленне ўзрасце прыкладна на 188 еўра ў год.

Эксперт Commerzbank прыводзіць іншыя лічбы: ужо цяпер сям’я з чатырох чалавек плаціць у сярэднім на 210 еўра больш, чым у 2020 годзе, і ў гадавой перспектыве гэта 1300 еўра. Спажыўцы павінны быць гатовы, што надыходзячая зіма прывядзе да вялікіх затрат. Эксперты папярэджваюць, што рост цэн можа садзейнічаць далейшаму росту інфляцыі і стаць чарговым ударам па эканоміцы.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть